Палац мастацтва (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Палац мастацтва
53°54′37″ пн. ш. 27°34′46″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктар С. Мусінскі, Н. Краўкова
Дата пабудовы 1973 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палац мастацтва — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе вул. Казлова, 3.

Пабудаваны ў 1973 г. па праекце архітэктараў С. Мусінскага і Н. Краўковай. Прызначаны для правядзення перыядычных персанальных, рэспубліканскіх і міжнародных выставак. Прапагандуе выяўленчае мастацтва, арганізоўвае экскурсіі, кансультацыі, лекцыі, сустрэчы з мастакамі.

Архітэктура

Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Пілоны падтрымліваюць галоўны верхні аб'ём, прарэзаны жалезабетоннымі рэбрамі і падзелены на 2 часткі: ніжняя абліцавана керамічнай пліткай, верхняя мае стужачнае зашкленне і завершана высунутым карнізам. Галоўны ўваход размешчаны асіметрычна, вылучаны казырком і тэрасай з лесвіцай. У аздобе інтэр'ера выкарыстаны натуральны камень, дрэва, дэкаратыўная тынкоўка.

Выставачная зала на другім паверсе

Палац мае тры выставачныя залы (жывапісу, графікі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва), вестыбюль з антрэсолямі (выкарыстоўваецца для экспазіцыі), канферэнц-залу, кафэ-бар. Дадатковай экспазіцыйнай плошчай для скульптуры і керамікі ў летні час з'яўляецца невялікі ўнутраны дворык з дэкаратыўнымі вадаёмамі і малымі архітэктурнымі формамі.

Літаратура

Спасылкі