Валерый Станіслававіч Аношка
Валерый Станіслававіч Аношка | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 жніўня 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 студзеня 2015 (76 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | геаграфія, глебазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар геаграфічных навук |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды |
Валерый Станіслававіч Аношка (9 жніўня 1938, в. Гайдукова Слабодка Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) — беларускі географ, глебазнавец, доктар геаграфічных навук (1990), член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (1994), акадэмік Міжнароднай акадэміі экалогіі (1995), акадэмік Міжнароднай акадэміі навук педагагічнай адукацыі (2001).
Біяграфічныя звесткі
Скончыў геаграфічны факультэт БДУ (1963). З 1963 працуе ў БелНДІ глебазнаўства і аграхіміі інжынерам-глебазнаўцам, з 1964 года — у БДУ. Загадчык кафедры глебазнаўства і геалогіі геаграфічнага факультэта БДУ (1980—2004), прафесар (з 1991). Намеснік старшыні тапанімічнай камісіі.
Навуковая дзейнасць
Асноўны напрамак навуковых даследаванняў: глебазнаўства, меліяратыўная геаграфія, інжынерная геаграфія, геаграфічнае прагназаванне, геаэкалогія.
Адзін з заснавальнікаў новага навуковага кірунку — меліяратыўна-інжынернай геаграфіі; распрацаваў канцэпцыю і склаў карту тэхнагеннай парушанасці прыродных комплексаў Беларусі; выявіў заканамернасці трансфармацыі прыродных комплексаў і асобных кампанентаў пад уплывам асушальнай меліярацыі.
Адзін з ініцыятараў і арганізатараў геалагічнай спецыяльнасці на геаграфічным факультэце БДУ.
Бібліяграфія
Аўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, 6 падручнікаў і 17 вучэбных дапаможнікаў.
- Микроэлементы в почвах Белоруссии и эффективность микроудобрений. Минск, 1970 (у суаўтарстве).
- Белорусское Поозерье: анализ эколого-мелиоративного состояния. Минск, 1992 (у суаўтарстве).
- Мелиоративная география: Учебник для вузов. Минск, 1987; Учебник для вузов России. Москва, 1995 (у суаўтарстве).
- Агульная геаграфія: Вучэб. дапам. для 10-га кл. / Я. М. Мяшэчка, В. С. Аношка, Б. М. Крайко і інш. — Мн.: Нар. асвета, 1997.
- Геаграфія глебаў з асновамі глебазнаўства. Мн., 2000 (у суаўтарстве).
- Гісторыя развіцця глебазнаўства на Беларусі: Дапам. для студэнтаў геагр. спецыяльнасцей ВНУ. — Мн.: Бел. дзярж. ун-т, 2000.
- Инженерная география с основами прогнозирования. Мн., 2002.
- Акадэмік Іван Сцяпанавіч Лупіновіч: да 110-годдзя з дня нараджэння // Геаграфія: праблемы выкладання. 2010. — № 4. — С. 58—59
Грамадская дзейнасць
З'яўляўся старшынёй грамадскага аб'яднання «Беларускае геаграфічнае таварыства» (1983—2004)[1].
Прэміі і ўзнагароды
Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (1996), нагрудным знакам «Выдатнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь» (1998), ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублікі Беларусь (2003), граматамі Міністэрства адукацыі Беларусі і іншых ведамстваў. Лаўрэат прэміі імя акадэміка А. Н. Саўчанкі (1999).
Зноскі
Літаратура
- Профессора и доктора наук Белорусского государственного университета . Мн., 2001. С. 14-15.
- Беларуская энцыклапедыя. Т.1. Мн., 1996. С. 375.
Спасылкі
- Нарадзіліся 9 жніўня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Чэрвеньскім раёне
- Памерлі 17 студзеня
- Памерлі ў 2015 годзе
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАНБ
- Дактары геаграфічных навук
- Выпускнікі геаграфічнага факультэта БДУ
- Члены Беларускага геаграфічнага таварыства
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты прэміі імя А. Н. Сеўчанкі БДУ
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці беларускай геаграфіі
- Постаці беларускага глебазнаўства