Вольга Барысаўна Ладыгіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Барысаўна Ладыгіна
Дата нараджэння 23 снежня 1922(1922-12-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 2008(2008-01-03) (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Барыс Іванавіч Ладыгін
Маці Арыядна Пампееўна Александроўская[d]
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Партыя
Член у
Працаваў у гарадах Мінск, Віцебск
Узнагароды Заслужаны архітэктар Беларусі

Вольга Барысаўна Ладыгіна (23 снежня 1922, Масква — 3 студзеня 2008) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1969). Дачка Барыса Іванавіча Ладыгіна, жонка архітэктара Яўгена Заслаўскага.

Біяграфія

Скончыла Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1949 годзе. Працавала ў інстытуце «Белдзяржпраект» (у 1969-75 гадах галоўны архітэктар).

Творчасць

Асноўныя работы: у Мінску — Водна-спартыўны камбінат, забудова раёна і праекты жылых і грамадскіх будынкаў па вуліцы Веры Харужай (1964-90), жылы дом з гастраномам «Сталічны» (1962), жылыя дамы, грамадскія навучальныя ўстановы па вуліцах Варвашэні, Казлова, Багдановіча, Кульман, галоўны корпус Беларускага тэхналагічнага ўніверсітэта (1956, у суаўтарстве), корпус Інстытута гісторыі (1964) і рэканструкцыя корпуса Прэзідыўма НАН РБ, гандлёва-грамадскі цэнтр на вуліцы Куйбышава (1997, у суаўтарстве), а таксама вадаскідныя збудаванні і ГЭС на Заслаўскім вадасховішчы (1955), у Віцебску Кіраўскі мост (1955).

Зноскі

Літаратура