Вуліца Кульман (Мінск)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Вуліца Кульман, Мінск)
Вуліца Кульман Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Плошча Якуба Коласа |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Кульман — вуліца ў Савецкім раёне Мінска. Названа ў гонар эстонкі Леэн (Хелены) Кульман (1920—1943), разведчыцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]- № 2 — Беларускі дзяржаўны інстытут па праектаванні аб’ектаў аховы здароўя
- № 15 — жылы дом, які праславіўся тым, што зверху падобны на сімвал долара ЗША, чаму атрымаў мянушку "долар" ад мінчан[1].
Мемарыяльныя знакі і дошкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мемарыяльная дошка беларускаму савецкаму гісторыку Івану Сяргеевічу Краўчанку на доме № 15, у якім ён жыў. Устаноўлена ў 1983 годзе[2].
- Мемарыяльная дошка падпольшчыкам на доме № 18. Устаноўлена ў 1978 г. (абноўлена ў 1988 г.; архітэктар А. Лабачэўскі; сілумін) на будынку, пастаўленым па месцы, дзе ў Вялікую Айчынную вайну быў дом (былая вул. Дабралюбава, 1), у якім у 1942 г. знаходзілася канспіратыўная кватэра Мінскага камуністычнага падполля. Кватэру ўтрымлівала ўдзельніца падполля, у маі — кастрычніку 1942 г. член Варашылаўскага падпольнага РК КП(б)Б В. Ф. Мацюшка. Тут адбываліся сустрэчы падпольшчыкаў, захоўвалася падпольная літаратура, праходзілі пасяджэнні гарадскога і Варашылаўскага раёвнага паднольных камітэтаў КП(б)Б[3].
- Мемарыяльны знак падпольшчыкам (1983; архітэктар А. Лабачэўскі).
Зноскі
- ↑ Городской фольклор Минска: «бигуди», «гарлем», «помойка» и другое Архівавана 18 верасня 2021. //Інтэрфакс
- ↑ 120. Мемарыяльная дошка Краўчанку Івану Сяргеевічу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ 121. Мемарыяльная дошка падпольшчыкам // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Кульман (Мінск)