Аляксандр Пятровіч Воінаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Пятровіч Воінаў
руск.: Александр Петрович Воинов
Аляксандр Пятровіч Воінаў на марцы Беларусі 2007 г. Мастак Мікола Рыжы
Аляксандр Пятровіч Воінаў на марцы Беларусі 2007 г. Мастак Мікола Рыжы
Дата нараджэння 3 снежня 1902(1902-12-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 кастрычніка 1987(1987-10-01) (84 гады)
Грамадзянства
Дзеці Анатоль Аляксандравіч Воінаў
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Навуковае званне
Партыя
Член у
Працаваў у гарадах Мінск, Масква, Магілёў
Архітэктурны стыль Неакласіцызм, Канструктывізм
Найважнейшыя пабудовы гасцініца «Свіслач», Палац піянераў і школьнікаў, Інстытут фізкультуры, Тэатр юнага гледача, будынкі ЦК КПБ і абкама КПБ
Горадабудаўнічыя праекты Забудова праспекта Леніна ў Мінску
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР Заслужаны будаўнік Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алякса́ндр Пятро́віч Во́інаў (3 снежня 1902, Колпіна, Санкт-Пецярбургская губерня — 1 кастрычніка 1987) — беларускі архітэктар. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1953), акадэмік Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1956—1964), член-карэспандэнт Акадэміі архітэктуры СССР (1950—1955). Прафесар (1951). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1940), заслужаны будаўнік БССР (1962)[1]

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у 1929 годзе[1]. У 1930—1941 гг. працаваў у Мінску: архітэктар Белжылсаюза, загадчык сектара ў беларускіх філіялах Гіпрагара РСФСР, дырэктар Белдзяржпраекта, кіраўнік архітэктурнай майстэрні. У 1941—1949 гг. старшыня праўлення Саюза архітэктараў БССР[1]. З 1943 г. начальнік Упраўлення па справах архітэктуры пры СНК БССР, з 1945 г. кіраўнік архітэктурнай майстэрні ў Белдзяржпраекце. З 1948 г. загадчык кафедры архітэктуры, з 1973 г. прафесар-кансультант Беларускага політэхнічнага інстытута[1].

Творы

Будынак Выканаўчага камітэта СНД. Будынак гасцініцы «Свіслач». Фрагмент мастацкай капэрты Белпошты 2007 года. Мастак Мікола Рыжы.

Асноўныя працы прысвечаны тэорыі і практыцы архітэктуры. Аўтар 23 конкурсных праектаў і 70 праектаў буйных архітэктурных збудаванняў[1]. Сярод аўтарскіх работ жылыя дамы на вуліцы Маскоўскай, гасцініца «Свіслач» у г. Мінску, у аўтарскім калектыве — будынак Палаца Саветаў і помнік У. І. Леніну ў г. Маскве, Палац піянераў і школьнікаў (цяпер Нацыянальны цэнтр творчасці дзяцей і моладзі), Інстытут фізкультуры, Тэатр юнага гледача, будынкі ЦК КПБ (цяпер рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і абкама КПБ (цяпер Выканаўчы сакратарыят СНД) у г. Мінску, гасцініца «Дняпроўская» у г. Магілёве і інш.

Узнагароды

Сям’я

Меў сына Анатоля (1934—1995), які таксама працаваў архітэктарам.

Асноўныя працы

  • Основные черты в развитии зодчества Белоруссии. Минск, 1955.
  • Архитектура и градостроительство Советской Белоруссии. Минск, 1957 (у суаўтарстве).
  • Минск: Послевоенный опыт реконструкции и развития. М., 1966 (у суаўтарстве).

Зноскі

  1. а б в г д Воинов Александр Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 119. — 737 с.

Спасылкі