Перайсці да зместу

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Інстытут фізкультуры, Мінск)
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры
(БДУФК)
Выява лагатыпа
Заснаваны 1937
Тып Дзяржаўны
Рэктар Сяргей Барысавіч Рэпкін
Студэнты каля 5 000
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Юрыдычны адрас Рэспубліка Беларусь, Мінск, пр. Пераможцаў, 105
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (Мінск)
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры
Сайт sportedu.by

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (БДУФК) — адзіная ў Рэспубліцы Беларусь навучальная ўстанова вышэйшай адукацыі ў галіне фізічнай культуры, спорту і турызму, а таксама навуковы цэнтр. Сярод студэнтаў і выпускнікоў універсітэта больш за 160 чэмпіёнаў свету і Еўропы.

Універсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку і перападрыхтоўку кадраў у галіне спорту, турызму і фізічнага выхавання на дзёным і завочным аддзяленнях.

Колькасць студэнтаў дасягае 7 тысяч чалавек. Навучанне вядзецца па 19 спецыяльнасцях.

Падтрымліваецца супрацоўніцтва з профільнымі ВНУ Балгарыі, Літвы, Латвіі, Казахстана, РФ, Украіны, Польшчы, Таджыкістана, Малдовы, Японіі, Кітаю і Турцыі.

Гісторыя ўніверсітэта

[правіць | правіць зыходнік]

1 верасня 1929 года пачатак навучання ў Беларускім дзяржаўным тэхнікуме фізічнай культуры. Першы выпуск адбыўся ў 1932 годзе. 22 ліпеня 1937 года пастановай ЦВК СССР БДТФК узнагароджаны ордэнам Працоўнага чырвонага сцяга і рэарганізаваны ў Інстытут фізічнага выхавання.

У снежні 1937 года створаны кафедры: тэорыі фізічнага выхавання і гісторыі фізічнай культуры; анатоміі; гімнастыкі; лёгкай атлетыкі; лыжнага спорту; спартыўных гульняў; ваеннай падрыхтоўкі. У лютым 1938 года створаны кафедры: лячэбнай фізічнай культуры; фізіялогіі і хіміі; плавання; цяжкай атлетыкі; барацьбы; фехтавання і бокса. У 1939 годзе адбыўся першы выпуск інстытута (58 чалавек)

Будынак Беларускага інстытута фізкультуры ў 1939 годзе

У жніўні 1939 года інстытут атрымлівае новы корпус (Праспект Леніна, 51). У лютым 1941 года хакейная каманда выйграла чэмпіянат БССР.

З 1941 па 1944 гады навучанне спынілася ў сувязі з нямецкай акупацыяй Беларусі. Заняткі аднавіліся з 1 лютага 1945 года. У тым жа годзе створаны кафедры: педагогікі і псіхалогіі, замежных моў. У 1946 годзе адбыўся першы пасляваенны выпуск (67 чалавек). У кастрычніку 1946 года створаны спартыўны клуб інстытута. У верасні 1948 года адкрываюцца шасцімесячныя курсы для інструктараў і трэнераў. У 1950 годзе адчыняецца завочнае аддзяленне. У верасні 1953 года створана кафедра гісторыі і арганізацыі фізічнай культуры. У верасні 1958 года пачала працаваць Рэспубліканская школа трэнераў. У снежні 1959 года пачынае працу спартыўны факультэт. У верасні 1960 года створана кафедра спартыўнай медыцыны. У лістападзе 1964 года створана кафедра футбола-хакея. 2 ліпеня 1965 года адкрыта аспірантура. 30 мая 1967 года створана Рэспубліканская навукова-метадычная бібліятэка ў галіне фізічнай культуры і спорту.

Навучальны комплекс Беларускага інстытута фізкультуры

У 1971 годзе створана кафедра біямеханікі. У верасні 1973 года пачаў працаваць факультэт спартыўных гульняў і адзінаборстваў, кафедры турызма і веславання. У кастрычніку 1975 года пачаў працу факультэт павышэння кваліфікацыі. У 1984 годзе створана кафедра арганізацыі масавай фізкультурна аздараўленчай працы. У 1985 годзе па праспекце Машэрава ўзведзены навучальны комплекс Беларускага інстытута фізкультуры па праекце архітэктараў У. Афанасьева, Г. Федасенкі, С. Анікіна, С. Канавалава[1]. У верасні 1986 года створана кафедра вытворчай фізічнай культуры.

2 красавіка 1992 года Інстытут фізічнай культуры быў рэарганізаваны ў Беларускую дзяржаўную акадэмію фізічнай культуры. У сакавіку 1993 года створана кафедра фізічнай рэабілітацыі. У 1996 года створаны кафедры: спартыўна-баявых адзінаборстваў і спецпадрыхтоўкі; рэкрэацыі; кафедра філасофіі і гісторыі. З 1 снежня 1996 года створаны факультэт давузаўскай падрыхтоўкі. У 1999 годзе створана кафедра водна-тэхнічных відаў спорту. 16 сакавіка 2001 года Акадэмія была перайменавана ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры. У 2001 годзе створана кафедра фізічнага выхавання дашкольнікаў. У 2001 годзе створана кафедра беларускай і рускай мовы.

Падзеі 2020 года

[правіць | правіць зыходнік]

30 верасня 2020 года студэнты сабраліся на сядзячую акцыю пратэсту каля будынка ўніверсітэта[2].

27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[3]. 28 кастрычніка 2020 года студэнтка 4 курса Вольга Беламутава была адлічана з фармулёўкай за «сістэматычнае парушэнне правіл унутранага распарадку»[4].

Факультэты і падраздзяленні

[правіць | правіць зыходнік]

Матэрыяльная база

[правіць | правіць зыходнік]
  • Навуковая бібліятэка
  • Навучальна-метадычны цэнтр
  • Цэнтр развіцця педагагічнай (фізкультурнай) адукацыі
  • Цэнтр развіцця інфармацыйных тэхналогій
  • Цэнтр немедыкаментозных аздараўленчых тэхналогій
  • Служба жыллёва-бытавога забеспячэння
  • Медыцынскі пункт
  • Спартыўна-аздараўленчы лагер «Чайка»
  • Навучальны корпус
  • Навучальна-спартыўны корпус
  • Спартыўны клуб

Навучанне па відах спорту

[правіць | правіць зыходнік]

Бейсбол, більярд, веласпорт, конны спорт, баскетбол, гандбол, валейбол, тэніс, грэка-рымская барацьба, вольная барацьба, самба, дзюдо, фехтаванне, бокс, футбол, хакей, фігурнае катанне, цяжкая атлетыка, плаванне, веславанне, лёгкая атлетыка, кулявая стральба, рукапашны бой, каратэ, тэквандо, гімнастыка, акрабатыка, спартыўныя танцы, лыжныя гонкі, біятлон, спартыўнае арыентаванне, парусны спорт, гарналыжны спорт, лыжны спорт, мадэльна-тэхнічныя віды спорту, аўтамабільны спорт, аэробіка

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • У будынку ўніверсітэта знаходзіцца выбарчы ўчастак № 1, на якім, па традыцыі, галасуе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.
  • У навучальным корпусе ўніверсітэта знаходзяцца тры музеі: гісторыі БДУФК, гісторыка-этнаграфічны і анатамічны.
  • У жніўні 1958 года А.Караваеў стаў першым студэнтам універсітэта, які заваяваў званне чэмпіёна свету.
  • У верасні 1960 года выхаванцы ўніверсітэта А.Караваеў (грэка-рымская барацьба) і С.Макаранка (веславанне) выйгралі золата на Алімпійскіх гульнях.

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. В Минске студенты устроили сидячие забастовки, руководство ВУЗов в ответ пригрозило ОМОНом (руск.)(недаступная спасылка). Народная Воля (30 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2020. Праверана 3 лістапада 2020.
  3. Лукашэнка запатрабаваў адлічваць і звальняць пратэстуючых студэнтаў, медыкаў, рабочых
  4. Перова, Аня. Приказы на десятки человек и повестки в военкомат. Что сейчас происходит с отчислениями в вузах (руск.)(недаступная спасылка). TUT.by (29 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2020. Праверана 1 лістапада 2020.
  5. а б История БГУФК
  6. В БГУФК прошла научная конференция, посвященная 100-летию со дня рождения профессора К. А. Кулинковича
  7. Репкин согласован на должность ректора Белорусского госуниверситета физической культуры