Хомскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хомскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Драгічынскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Хомск
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 936
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Хо́мскі сельсавет ((руск.: Хомский сельсовет) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Хомск.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Жаберскага сельсавета[1], 31 сакавіка 1959 года — тэрыторыя скасаванага Гошаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1936 чалавек[3], з іх 96,9 % — беларусы[4].

У складзе сельсавета 10 населеных пунктаў: Гнілец, Гошава, Дубраўкі, Жабер, Заточча, Заяленне, Маркавічы, Старамлыны, Хомск, Чарнеевічы.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі