Бездзежскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бездзежскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Драгічынскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бездзеж
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 439
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Бе́здзежскі сельсавет (руск.: Бездежский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Бездзеж.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Застаўскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2439 чалавек[2], з іх 98,3 % — беларусы[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі