Сачыўкаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:17, 24 лістапада 2018, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Сачыўкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Іванаўскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сачыўкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 425
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Сачы́ўкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Сачыўкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Стрэльненскі сельсавет у складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Новая Стрэльна. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сачэўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. 28 студзеня 1983 года цэнтр сельсавента вёска Новая Стрэльна аб’яднана з вёскай Старая Стрэльна і перайменавана ў Стрэльна. 6 верасня 2000 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сачыўкі, сельсавет перайменаваны ў Сачыўкаўскі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1425 чалавек[2], з іх 94,5 % — беларусы[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.