Мотальскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзедавіцкі сельсавет)
Мотальскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Іванаўскі раён
Уключае 2 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Моталь
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Старшыня Сяргей Мікалаевіч Піліповіч
Насельніцтва (2009) 5 249
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 225822
Код аўтам. нумароў 1

Мо́тальскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Моталь.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Дзедавіцкі сельсавет у складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Дзедавічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года гарадскі пасёлак Моталь скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў Дзедавіцкі сельсавет, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Моталь, а сельсавет перайменаваны ў Мотальскі.[1]. У 1962 годзе ў склад сельсавета з Моладаўскага сельсавета перададзена вёска Тышкавічы[2]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мотальскага сельсавета было 5 населеных пунктаў[3]. 21 ліпеня 1980 года скасаваны вёскі Дзедавічы і Заазер’е[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5249 чалавек[5], з іх 97,3 % — беларусы[6].

У склад сельсавета ўваходзяць аграгарадкі Моталь і Тышкавічы.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об упразднении городского поселка Мотоль, Ивановского района, Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г.// Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 21. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
  5. Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X. С. 359