Перайсці да зместу

Гарбахскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарбахскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Іванаўскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гарбаха
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 916
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Гарба́хскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Гарбаха.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Варацэвіцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гарбахскага сельсавета было 5 населеных пунктаў[2]. 17 лютага 1986 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Залядынскага сельсавета (2 населеныя пункты: вёскі Глінна і Журавок), тады ж у склад Адрыжынскага сельсавета перададзена вёска Смольнікі[3]. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Снітаўскага сельсавета (3 населеныя пункты: Варацэвічы, Снітава, Трудавая)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1101 чалавек[5], з іх 96,2 % — беларусы, 2,4 % — украінцы, 1,3 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 1916 чалавек[7].

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 21. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лютага 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 7 (1849).
  4. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 287 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области Архівавана 11 красавіка 2021.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.