Карзуноўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:24, 1 снежня 2018, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (аўтаматычны перанос катэгорыі)
Карзуноўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Вёска Карзуны.
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Афіцыйная мова беларуская

Карзуноўскі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Рудзенскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — Вёска Карзуны.

Гісторыя

20 жніўня 1924 года створаны ў складзе Смілавіцкага раёна Мінскай акругі. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёна. 12 сакавіка 1935 года сельсавет далучаны да Рудзенскага раёна. 6 ліпеня 1935 года раён перайменаваны ў Смілавіцкі, які з 11 лютага 1938 года атрымаў ранейшую назву.

Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Смілавіцкаму сельсавету.

Літаратура

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 126, 367