Голацкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Голацкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Пухавіцкі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр аграгарадок Голацк
Афіцыйная мова беларуская
Афіцыйны сайт

Голацкі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Голацк.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

20 жніўня 1924 года створаны ў складзе Смілавіцкага раёну Мінскай акругі, а вёска Голацк стала адміністрацыйным цэнтрам. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну. 12 лютага 1935 года сельсавет далучаны да навастворанага Рудзенскага раёну. 6 ліпеня 1935 года раён перайменаваны ў Смілавіцкі, які з 11 лютага 1938 года атрымаў ранейшую назву. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну.

Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

28 мая 2013 года ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Зазер’е, Лешніца, Такарня, Яснаўка, якія ўваходзілі ў склад Пярэжырскага сельсавета[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С. 9, 126, 367
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9