28 жніўня 1924 года створаны Узлянскі сельсавет у складзе Самахвалавіцкага раёнаМінскай акругі. 18 студзеня 1931 года раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну. 12 лютага 1935 года сельсавет далучаны да навастворанага Рудзенскага раёна. 6 ліпеня 1935 года раён перайменаваны ў Смілавіцкі, які з 11 лютага 1938 года атрымаў ранейшую назву.
Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.
8 красавіка 1954 года сельсавет перайменаваны ў Навапольскі. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, сельсавет далучаны да Уздзенскага раёна. 25 снежня 1962 года сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёна.