Стрыгінскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 19:37, 16 снежня 2018, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Стрыгінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бярозаўскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Стрыгінь
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 416
Стрыгінскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Стрыгі́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Стрыгінь.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Совінскі сельсавет у складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Совіна. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Стрыгінскі, цэнтр перанесены ў вёску Стрыгін[1]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Стрыгінь. 26 лютага 2002 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Высокаўскага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1416 чалавек[2], з іх 96,8 % — беларусы, 2,0 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.