Боркаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Боркаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Бярозаўскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Боркі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 17 верасня 2013
Насельніцтва (2009) 780
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Бо́ркаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Боркі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Пешкаўскі сельсавет у складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Пешкі. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Боркаўскі, цэнтр перанесены ў вёску Боркі[1]. 17 верасня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сігневіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 780 чалавек[3], з іх 88,2 % — беларусы, 5,8 % — украінцы, 4,5 % — рускія[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: Боркі, Вялікія Лясковічы, Кашалёва, Малыя Лясковічы, Міхалкі, Пешкі, Чарнякава.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.