Здзітаўскі сельсавет
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Здзітаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Бярозаўскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Здзітава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 245 |
|
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Здзі́таўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Здзітава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Углянскі сельсавет у складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Угляны. 8 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Міжлескага сельсавета перададзены вёскі Дзягелец, Машковічы, Шылін і Шылінок[1]. У 1978 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Здзітава. 18 студзеня 1988 года сельсавет перайменаваны ў Здзітаўскі.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1245 чалавек[2], з іх 89,4 % — беларусы, 7,0 % — палякі, 2,4 % — рускія[3].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1960, № 6.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.