Пружанскі сельсавет
Пружанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пружанскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Пружаны (не ўваходзяць у склад) |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 3 585 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Пружа́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — горад Пружаны (не ўваходзяць у склад).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — горад Пружаны. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Слонімцаўскі сельсавет[1]. Цэнтр перанесены ў вёску Слонімцы. 14 чэрвеня 1960 года Пружанскі сельсавет утвораны зноў шляхам аб’яднання скасаваных Параслянскага і Слонімцаўскага сельсаветаў.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3585 чалавек[2], з іх 82,0 % — беларусы, 10,3 % — рускія, 5,7 % — украінцы[3].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.