Пружанскі сельсавет
Пружанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пружанскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Пружаны (не ўваходзяць у склад) |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 900 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Пружа́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Пружаны (не ўваходзяць у склад).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — горад Пружаны. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Слонімцы, сельсавет перайменаваны ў Слонімцаўскі сельсавет[1]. 14 красавіка 1960 года Пружанскі сельсавет утвораны зноў шляхам аб’яднання скасаваных Параслянскага і Слонімцаўскага сельсаветаў, цэнтр — горад Пружаны[2]. 4 верасня 1972 года скасаваны хутар Куплін[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 18 населеных пунктаў[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3585 чалавек[5], з іх 82,0 % — беларусы, 10,3 % — рускія, 5,7 % — украінцы, 1,1 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года — 2900 чалавек[7].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 32. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.