Відзаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Відзаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Браслаўскі раён
Уключае 111 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Відзы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
8 красавіка 2004
Дата скасавання 18 снежня 1989
Насельніцтва (2009) 2 936
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Ві́дзаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Відзы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Абалеўскі сельсавет у складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Абалі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Блажышкаўскага сельсавета. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ярканцаўскага сельсавета, сельсавет перайменаваны ў Відзаўскі, цэнтр перанесены ў гарадскі паёслак Відзы. 21 верасня 1987 года ў склад сельсавета з Далёкаўскага сельсавета перададзена 13 населеных пунктаў, 20 чэрвеня 1988 года — з Дрысвяцкага сельсавета 17 населеных пунктаў. 18 снежня 1989 года Відзаўскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Відзаўскага пассавета.

8 красавіка 2004 года ўтвораны Відзаўскі сельсавет, у склад якога перададзены гарадскі пасёлак Відзы, населеныя пункты скасаваных Відзаўскага пассавета (75 населеных пунктаў), Дрысвяцкага (26 населеных пунктаў: Баркаўшчына, Вазгелянцы, Вайнікішкі, Вацкялюны, Галавачы, Гаўраны, Гірэйшы, Груштэлішкі, Грытуны, Дрысвяты, Зацішша, Казарэзы, Казімірова, Каранеўшчына, Кардэлішкі, Кецішкі, Латочкі, Леанішкі, Мамяны, Мацаляны, Нурвяны, Рудзі, Савічы, Сястрэнцы, Чарназем’е, Юлішкі) і Казянскага (20 населеных пунктаў: Азярава, Астравішкі, Баравыя, Барсукі, Бучаны, Ваўкі, Ваяціна, Грыгараўшчына, Гультаёўшчына, Гянужа, Дубраўка, Казяны, Латышкі, Малькаўшчына, Падзісеннікі, Пастарнакі, Пента, Плетарова, Растанішкі, Якшты) сельсаветаў[1].

17 сакавіка 2010 года скасаваны хутары Аўштакальня і Калонія[2]. 26 кастрычніка 2011 года скасаваны вёска Балікі, хутары Бержанішкі, Кузьмішкі, Кірмялішкі, Шлявішкі[3]. 28 лістапада 2016 года скасаваны вёскі Абалі, Тракішкі, хутары Жвірына, Новая Германоўшчына[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (без Відзаў) — 2936 чалавек[5], з іх 39,0 % — палякі, 38,7 % — беларусы, 18,2 % — рускія[6].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.