Пента

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Пента
Вид на дер. Пента. Конец 1970-х – начало 1980-х гг.jpg
Від на вёску Пента. Канец 1970-х — пачатак 1980-х гг. Фатаграфія ад Зоі Міхайлавай (Вільнюс).
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2153
Аўтамабільны код
2
Пента на карце Беларусі ±
Пента (Беларусь)
Пента
Пента (Віцебская вобласць)
Пента

Пе́нта[1] (трансліт.: Pienta, руск.: Пента) — вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Відзаўскага сельсавета.

Да 2004 года ўваходзіла ў склад Казянскага сельсавета[2].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вёска Пента размешчана на левым беразе ракі Дзісна, якая ўпадае ў Заходнюю Дзвіну. Адлегласць да значных населеных пунктаў: Шаркаўшчына — 30 км, Браслаў — 55 км.

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць 2 версіі паходжання назвы вёскі Пента.

Па словах жыхара вёскі Міхайлава Ф. І. (1916—1979), назва паходзіць ад польскага pieta (пята), бо размяшчэнне вясковых пабудоў нагадвала след казінага ці авечага капыта.

Паводле другой версіі, назва, як мяркуецца, паходзіць ад польскага Pięty/Pięta (пяты, пятая) — пятая па ліку вёска старавераў-беспапоўцаў, калі лічыць ад Казянаў:

  1. Ваяціна
  2. Падзісеннікі
  3. Ваўкі
  4. Грыгараўшчына
  5. Пента.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вёска заснавана прыблізна ў пачатку ХІХ стагоддзя сем’ямі старавераў-беспапоўцаў з розных краёў Расіі, якія пакінулі свае месцы жыхарства ў сувязі з пераследаваннямі афіцыйнымі ўладамі за вызнанне Старой веры.

У перыяд перасялення стараверы цярпелі прыгнёт з боку Расійскай дзяржавы. Асаблівасцю прыгнёту з’яўлялася тое, што ў названы час праваслаўная вера не была аддзелена ад дзяржавы і іменна дзяржава пераследавала старавераў праз супрацоўнікаў паліцыі: забаранялася рэгістраваць шлюбы, будаваць храмы.

Заснавалі вёску прадстаўнікі некалькіх сямей: Гаршанавы, Герасімавы, Міхайлавы.

Галоўнымі заняткамі жыхароў вёскі былі земляробства, жывёлагадоўля, рыбалоўства і пчалярства. Некаторыя, поруч з земляробствам, валодалі рамёствамі або займаліся другімі работамі: цяслярствам, будаўніцтвам хат, дробным гандлем, рукадзеллем, перапісваннем кніг і іканапісам. Так, напрыклад, апісаны заняткі старавераў Дзісенскага павета да Першай сусветнай вайны[3].

З цягам часу складваліся свае асаблівыя рамесныя традыцыі: Дзісенскі абразовы цэнтр і дынастыя іканапісцаў Міхайлавых — яскравы прыклад. У Пенце і суседніх вёсках нямала людзей умелі маляваць. Па ўспамінах сучаснікаў, гэтыя навыкі захоўваліся да другой паловы ХХ стагоддзя[4].

Нашчадкі жыхароў вёскі Пента ўспамінаюць пасеку Фёдара Іванавіча Міхайлава, на якой былі рэдкія віды пчол. Гэтых пчол (меданосных парод) Ф. І. Міхайлаў выпісваў з Кабардына-Балкарыі праз часопіс «Пчалярства».

Славіліся мясціны таксама тым, што з усіх ваколіц прыязджалі збіраць журавіны на балоце. Сабраныя журавіны жанчыны вазілі вясной прадаваць у Пецярбург.

У 1902 годзе мясцовыя стараверы атрымалі дазвол на пабудову стараверскага паморскага храма ў суседняй з Пентай вёсцы — Грыгараўшчыне.

У канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў у Пенце быў свой асаблівы пульс жыцця. Гэта вёска на левым беразе рака Дзісенка (Дзісна) уваходзіла ў паласу стараверскіх паселішчаў (як Ваўкі, Грыгараўшчына, Ваяціна) паміж Шаркаўшчынай, Казянамі і Відзамі. У іх былі выхаваны пяцёра духоўных настаўнікаў для старавераў Беларусі, Літвы і Латвіі, дынастыя іканапісцаў Міхайлавых (і не толькі іх), збіральнік і перапісчык кніг Дзіянісій Мікалаевіч Пазнякоў (в. Ваўкі). Аднаго са сваіх сыноў настаўнік Трыфан Сямёнаў (в. Грыгараўшчына) адправіў «за граматай» у Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт[5]. У другой палове ХІХ — 1930-х гадах ХХ стагоддзяў існаваў Дзісенскі абразовы цэнтр, пры якім працавала дынастыя мясцовых іканапісцаў Міхайлавых: Іван Васільевіч, Іван Іпацьевіч і Паладзій Іванавіч (1913—1940).

У 1920—1939 гадах вёска Пента ўваходзіла ў склад Польшчы. Польская дзяржава праводзіла дастаткова ўмераную, нават прыхільную, палітыку ў адносінах да старавераў.

Да 1929 года ў вёсцы Пента жыў вядомы іканапісец Іван Іпацьевіч Міхайлаў, які працаваў вартаўніком у сельскай гаспадарцы і адначасова маляваў абразы для мясцовых прыхаджан і стараверскіх суполак Польшчы.

У гады Другой сусветнай вайны ўсе жыхары вёскі былі адселены, і вёска пуставала.

У 1942—1943 гадах партызаны забілі двух немцаў у вёсцы Баравыя за 6 км ад Пенты. З гэтага моманту ўсе вёскі побач з лесам былі выселены. Пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі мясцовыя жыхары вярнуліся ў свае дамы.

Вёска Пента ніколі не была вялікай, максімум на 18—20 двароў. Жыхары вёскі з’язджалі на вучобу і працу, пераважна ў Латвію. У цяперашні час у Пенце жывуць 2 чалавекі.

Нямала жыхароў вёскі пахавана на стараверскіх могілках у Азяраве, непадалёк ад Пенты.

Вядомыя ўраджэнцы вёсі[правіць | правіць зыходнік]

  • Іван Васільевіч Міхайлаў (каля 1887—1926) — іканапісец, адзін з вядомых майстроў Дзісенскага абразовага цэнтра.
  • Іван Іпацьевіч Міхайлаў (1893—1933) — адзін з буйнейшых іканапісцаў Беларусі і Літвы, а таксама часткова СССР, у ХХ ст. Пасля 1945 года стварыў сваю Вільнюскую школу іканапісу, якая дзейнічала ў 1970-1980-я гг. Новыя даследаванні дазваляюць сцвярджаць, што іканапіс Івана Іпацьевіча Міхайлава з’яўляецца адным з важных дасягненняў стараверскай культуры Літвы, Беларусі, Латвіі, Польшчы і ўсёй Еўропы.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Решение Витебского областого Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
  3. Горбацкий: 2004, 168—171
  4. Паавер, Поташенко: 2016
  5. Михайлов: 2005, 260

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Горбацкий, А. А. Старообрядчество на белорусских землях / А. А. Горбацкий. — Брест : Изд-во УО «БрГУ им. А. С. Пушкина», 2004. — 237 с.
  • Паавер, М.-Л., Поташенко, Г. Иконописец в ХХ веке. Жизнь и творчество Ивана Ипатьевича Михайлова / Mari-Liis Paaver, Grigorij Potashenko. — Vilnius : Vilniaus universitetas, 2016. — 312 с.
  • Поташенко, Г. Михайлов Иван Ипатьевич // Староверие Балтии и Польши: краткий исторический и биографический словарь / В. Барановский, Г. Поташенко. — Vilnius, 2005. — С. 243—244.
  • Сиринъ: Староверческая хрестоматия / составитель и автор отдельных глав В.С. Михайлов. – Вильнюс : Древлеправославие. Слово и книга ([Vilnius] : Vilniaus spauda), 2005. – 399 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]