Падбярэзскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падбярэзскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Валожынскі раён
Уключае 23 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Падбярэзь
Дата ўтварэння 22 мая 1967
Дата скасавання 30 кастрычніка 2009
Насельніцтва (2009) 753
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Падбярэ́зскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Падбярэзь.

Утвораны 22 мая 1967 года ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці БССР. У склад сельсавета ўвайшлі 23 населеныя пункты: вёскі Алянава, Анцэлеўшчына, Бабры, Вароні, Вуглы, Галянова, Гірбінята, Грушоўшчына, Добрая Зямля, Дуды, Ластаянцы, Мяхі, Падбярэзь, Поці, Пуні, Радзюкі, Руднікі, Рэўкі, Сіняя Гара, Тупчы, Шальціны з Багданаўскага сельсавета і вёскі Лаўскі Брод і Макарынята з Забрэжскага сельсавета[1]. 30 кастрычніка 2009 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Вішнеўскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 753 чалавекі[3], з іх 98,0 % — беларусы[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.