Валожынскі сельсавет (Валожынскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валожынскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Валожынскі раён
Уключае 85 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Валожын (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 802
Шчыльнасць
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Вало́жынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — горад Валожын (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Стайкаўскі сельсавет у складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Стайкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мінцаўскага сельсавета[1]. 12 чэрвеня 1958 года перайменаваны ў Мінцінскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Мінці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 5 мая 1962 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Брыльскага сельсавета, сельсавет перайменаваны ў Валожынскі, цэнтр перанесены ў горад Валожын[2]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. 25 чэрвеня 1976 года да сельсавета далучана частка скасаванага Белакорацкага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Белакорац, Дарагунь, Мазурка, Пералясанка, Пытань, Расолішкі, Рум, Цаюны)[3]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бабровіцкага сельсавета (23 населеныя пункты: аграгарадок Бабровічы, вёскі Банькава, Баркі, Бурнейкі, Вядзернікі, Галубы, Даўбені, Капусціна, Носавічы, Палікшчына, Паморшчына, Пешкуры, Пруднікі, Прыбарныя, Саланая, Яцкава-Замосныя, Яцкава-Канчане, Яцкава-Карчомныя, Яцкава-Млынавыя, Яцкава-Падрэззе, Яцкава-Пяскі, Яшкавічы і пасёлак Першамайскі), у склад Узбалацкага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў: Батуры, Бурмакі, Гінтаўшчына, Зафільцы, Казельшчына, Кібуці, Маршалкі, Юзафова[4]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Узбалацкага сельсавета (17 населеных пунктаў: аграгарадок Дубіна Баярская, вёскі Батуры, Бурмакі, Ганчыцы, Гінтаўшчына, Дайнава Вялікая, Дворышча, Дубіна Вяршыцкая, Дубіна Юрздыцкая, Зафільцы, Казельшчына, Кібуці, Маршалкі, Рачанята, Узбалаць, Чабаі, Юзафова) і частка скасаванага Сакаўшчынскага сельсавета (17 населеных пунктаў: аграгарадок Сакаўшчына, вёскі Баркі Нізавыя, Бомбалы, Буні, Вялец, Жураўцы, Замасцяны, Кражына, Крыніца, Навасёлкі, Нямоні, Петрашунцы, Пруднікі, Стайкі, Чартавічы, хутары Бартэніха, Падкаліна)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (34 населеныя пункты) — 1802 чалавекі[6], з іх 95,4 % — беларусы[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 года // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 чэрвеня 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.