Дварэцкі сельсавет (Лунінецкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дварэцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лунінецкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Дварэц
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 6 324
Плошча 46,03 км²
Дварэцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Дварэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дварэц.

Створаны 12 кастрычніка 1940 года ў Лунінецкім раёне Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бродніцкага сельсавета[1], 1 снежня 1975 года — тэрыторыя скасаванага Любачынскага сельсавета (вёскі Азярніца, Боркі і Любачын)[2], 11 жніўня 1980 года — тэрыторыя скасаванага Язвінскага сельсавета.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 6324 чалавекі[3], з іх 98,9 % — беларусы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1975 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.