Шашкоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шашкоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Стаўбцоўскі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Шашкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 757
Плошча
  • 176,21 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 1717
Код аўтам. нумароў 5

Шашко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Шашкі. Плошча 21945 га.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шашкоўшчынскі сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Шашкоўшчына. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 4 студзеня 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старынскага сельсавета. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Аталезскага сельсавета (9 населеных пунктаў: аграгарадок Аталезь, вёскі Апечкі (Стаўбцоўскі раён), Жаўнеркавічы, Жукаў Барок, Кругліца, Лапкі, Семенчыцы, Тулёнка і хутар Хутар-Барок)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 1757 чалавек[2], з іх 67,0 % — беларусы, 28,2 % — палякі, 3,8 % — рускія[3].

28 красавіка 2017 года хутару Хутар-Барок нададзены статус вёскі[4].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.