Налібацкі сельсавет (Стаўбцоўскі раён)
| Налібацкі сельсавет | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Уваходзіць у | Стаўбцоўскі раён |
| Уключае | 17 населеных пунктаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Налібакі |
| Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 8 чэрвеня 1963 |
| Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
| Насельніцтва (2019) | 959 |
|
|
|
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Тэлефонны код | +375 1717 |
| Код аўтам. нумароў | 5 |
| Афіцыйны сайт | |
Налі́бацкі сельсавет, Налібо́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Налібакі. Плошча 352,8 км².
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Прудскага сельсавета[1].
8 чэрвеня 1963 года цэнтр Прудскага сельсавета перанесены ў вёску Налібакі, сельсавет перайменаваны ў Налібацкі сельсавет[2]. У 1977 годзе скасаваны хутар Стокі[3], у 1980 годзе — хутар Тарасава[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1304 чалавекі[5], з іх 66,0 % — палякі, 31,1 % — беларусы, 2,3 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 959 чалавек[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
- ↑ Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 жніўня і 26 верасня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 29 (1547).
- ↑ Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 31 сакавіка, 14 і 30 красавіка 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2025. Праверана 23 снежня 2023.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2025. Праверана 23 снежня 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.