Сіняўскі сельсавет (Клецкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сіняўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Клецкі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сіняўка
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 180
Сіняўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Сіня́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Сіняўка.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Слабодкаўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Клецкага раёна. 22 верасня 1980 года ў склад Кухчыцкага сельсавета перададзена вёска Жомайдзь[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2180 чалавек[3], з іх 96,1 % — беларусы, 2,3 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 верасня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.