Перайсці да зместу

Заастравецкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заастравецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Клецкі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Заастравечча
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 893
Плошча
  • 77,72 км²
Заастравецкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Заастраве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Заастравечча.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Заастровіцкі сельсавет у складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Заастровічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 жніўня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старасельскага сельсавета, у склад Морацкага сельсавета перададзены вёскі Комлеўшчына, Смалічы і Урведзь[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Клецкага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Заастравечча, а сельсавет у Заастравецкі. 30 кастрычніка 2009 года ў склад Грыцэвіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Арэшніца, Драбаўшчына і Чаша)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 2940 чалавек[3], з іх 97,1 % — беларусы, 1,2 % — рускія, 0,8 % — палякі, 0,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (4 населеныя пункты) — 1893 чалавекі[5].

Зноскі

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.