Міністэрства транспарту БССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 10:25, 7 лістапада 2019, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў)
Міністэрства транспарту Беларускай ССР
скарочана — Мінтранс
  • Міністэрства аўтамабільнага транспарту БССР
  • Міністэрства дарожнай і транспартнай гаспадаркі БССР
  • Міністэрства аўтамабільнага транспарту і шашэйных дарог БССР
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя БССР
Дата стварэння 26 сакавіка 194629 мая 1957
22 красавіка 1963 — 19 верасня 1991
Папярэдняе ведамства Народны камісарыят аўтамабільнага транспарту БССР
Заменена на Міністэрства транспарту Рэспублікі Беларусь
Вышэйшае ведамства Савет Міністраў БССР
Штаб-кватэра вул. Валадарскага, 8, Мінск 220612

Міністэ́рства тра́нспарту Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята аўтамабільнага транспарту БССР пад назвай Міністэрства аўтамабільнага транспарту БССР. У 1953 годзе атрымала найменаванне Міністэрства дарожнай і транспартнай гаспадаркі БССР, затым у тым жа годзе было рэарганізавана ў Міністэрства аўтамабільнага транспарту і шашэйных дарог БССР, з 1956 года зноў атрымала назву Міністэрства аўтамабільнага транспарту.

У 1957 годзе было скасавана, яго функцыі выконвала Галоўнае ўпраўленне аўтамабільнага транспарту пры Савеце Міністраў БССР. У 1963 годзе было адноўлена.

З 16 чэрвеня 1988 года на базе Міністэрства аўтамабільнага транспарту і Галоўнага ўпраўлення рачнога флоту было створана Міністэрства транспарту БССР.

Структура на 1974 год

  • Упраўленне гаражнай службы
  • Упраўленне грузавых перавозак
  • Упраўленне пасажырскіх перавозак
  • Аддзел матэрыяльных фондаў
  • Аддзел рамонтных прадпрыемстваў
  • Аддзел сельгасперавозак
  • Рэмтэхзабесп (вул. Харкаўская, 4)
  • Інфармацыйна-вылічальны цэнтр (1-й Цвёрды зав., 6)[1].

Міністры

Зноскі

Літаратура

  • Высшие органы государственной власти и центрального управления БССР. Ч. 3. — Минск, 2000. — С. 208–218.