Ударненскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ударненскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лельчыцкі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ударнае
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 546
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Уда́рненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. — вёска) Ударнае (да 1988 г. — вёска Замошша).

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Замошскі сельсавет у складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Замошша. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Мазырскім раёне. 28 красавіка 1988 года перайменаваны ў Ударненскі з цэнтрам у вёсцы Ударная. 17 снежня 2004 года вёска Ударная перайменавана ў Ударнае[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1546 чалавек[2], з іх 97,9 % — беларусы[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.