Ударненскі сельсавет
Ударненскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лельчыцкі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ударнае |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 202 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Уда́рненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. — вёска) Ударнае.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Замошскі сельсавет у складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Замошша. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Мазырскім раёне. 28 красавіка 1988 года цэнтр сельсавета пеарнесены ў вёску Ударная, сельсавет перайменаваны ва Ударненскі[1]. 17 снежня 2004 года вёска Ударная перайменавана ў Ударнае[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1546 чалавек[3], з іх 97,9 % — беларусы, 1,2 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 1202 чалавекі[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 28 красавіка 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 16 (1930).
- ↑ Пералік змененых назваў геаграфічных аб’ектаў Беларусі за 1997—2008 гг. Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.