Глушкавіцкі сельсавет
Глушкавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Лельчыцкі раён |
Уключае | 1 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Глушкавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 2 101 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Глу́шкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр і адзіны населены пункт — аграгарадок (да 2009 г. — вёска) Глушкавічы.
Створаны 20 жніўня 1924 года як Глушкевіцкі сельсавет у складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Мазырскім раёне. 17 снежня 2004 года перайменаваны ў Глушкавіцкі, а цэнтр — у Глушкавічы[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2101 чалавек[2], з іх 97,2 % — беларусы[3].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.