Аптэка Лаеўскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Аптэка Лаеўскага
53°07′58″ пн. ш. 26°02′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Баранавічы
Дата пабудовы XX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000046шыфр 113Г000046
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аптэка Лаеўскага — будынак у г. Баранавічы. Знаходзіцца на вул. Тэльмана, 15. Пабудаваны з цэглы ў першай палове XX стагоддзя.

Архітэктура

Будынак аптэкi з жылым домам правiзара двухпавярховы: першы паверх выкарыстоўваўся пад аптэку, другi — пад жыллё. З цэглы, атынкаваны. Функцыянальнае прызначэнне будынка вызначыла своеасаблiвасцi яго планiроўкi: другi паверх складзены як бы з асобных мансардаў, аб’яднаных дахам складанай канфiгурацыi.

Асiметрычны ў плане з выступаючай цэнтральнай часткай. Заходняя тарцовая сцяна амаль глухая, на ўзроўнi другога паверху трохi скошана, да ўсходняй прымыкаюць глухiя дваровыя прыбудовы-тамбуры i невялiкi тамбур з вокнамi — уваход. Цэнтральная частка фасада мае рэгулярны рытм прамавугольных акон, на ўзроўнi першага паверха выступаючая частка выдзелена двума лапаткамi. Паверхнi раздзелены паяском, дэкаратыўныя элементы адсутнiчаюць.

На ўзроўнi другога паверха — лоджыя. Геаметрычнасць розных аб’ёмаў, лаканiзм форм, адсутнасць дэкаратыўных элементаў, адпаведнасць будынка свайму прызначэнню даюць падставу аднесцi яго да стылю канструктывiзму.

Выкарыстоўваецца пад аптэку[1].

Зноскі

Спасылкі