Дом па вуліцы Фралянкова, 50
Славутасць | |
Дом па вуліцы Фралянкова, 50 | |
---|---|
![]() | |
53°07′58″ пн. ш. 26°02′26″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Баранавічы |
Дата пабудовы | 1902 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Дом па вуліцы Фралянкова, 50 — будынак у горадзе Баранавічы. Знаходзіцца на вуліцы Фралянкова, 50. Да Першай сусветнай вайны выкарыстоўваўся пад акцызнае ўпраўленне, затым у іншыя гады — пад розныя дзяржаўныя ўстановы. З 2013 года ўласнік — В. В. Саган.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8f/Railway_Museum%2C_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B0_11%2C_Baranavi%C4%8Dy_225402%2C_Belarus.jpg/220px-Railway_Museum%2C_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B0_11%2C_Baranavi%C4%8Dy_225402%2C_Belarus.jpg)
Пабудаваны ў стылі эклектыкі ў 1902 годзе з цэглы, двухпавярховы, дах двухскатны, шыферны. У аздабленні будынка выкарыстаны розныя элементы: вокны і дзверы маюць арачнае абрамленне; у афармленні аконных і дзвярных праёмаў выкарыстаны аплікацыйныя, дэкаратыўныя элементы.
На ўзроўні другога паверха, па вуглах справа і злева ад цэнтральнага ўвахода — балконы з вычурнымі металічнымі рашоткамі. У вертыкальным чляненні сцен выкарыстаны пілястры, якія надаюць кампазіцыі будынка манументальнасць і цэласнасць[1].
Зноскі
- ↑ Помнікi архітэктуры ў Баранавiчах Архівавана 24 сакавіка 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па вуліцы Фралянкова, 50
- Дом па вуліцы Фралянкова, 50 на сайце Глобус Беларусі (руск.)