Памятны знак у гонар партызан Баранавіцкага злучэння

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Помнік
Памятны знак у гонар партызан Баранавіцкага злучэння
Пам ул. Чкалова.jpg
53°07′50,70″ пн. ш. 26°01′24″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Баранавічы
Архітэктар Б. Тумашчык
Дата пабудовы 2003 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000026шыфр 113Д000026

Памятны знак у гонар партызан Баранавіцкага злучэння — помнік у Баранавічах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пам ул. Чкалова3jpg.jpg

У першыя месяцы акупацыі жыхары Баранавіцкага края пачалі барацьбу супраць акупантаў. Невялікія групкі людзей паступова аб’ядноўваліся ў атрады, якія затым увайшлі ў склад брыгад. К вясне 1943 года ў краі дзейнічала Баранавіцкае партызанскае злучэнне, якое налічвала больш за 30 тысяч чалавек. Узначальваў злучэнне Васіль Яфімавіч Чарнышоў, Герой Савецкага Саюза. 8 ліпеня 1944 партызаны прынялі актыўны ўдзел у вызваленні горада Баранавічы ад ворага.

Да 60-годдзя з дня ўтварэння злучэння ў скверы быў адкрыты помнік.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пам ул. Чкалова2.jpg
Baranavichy partyzanam1.JPG

На невысокім паўкруглым брустверы, які акаймляе ўмоўную зямлянку, па перыметру змешчана 10 дошак з сілуміна, на якіх пералічаны партызанскія зоны, брыгады і спецыяльныя атрады, якія ўваходзілі ў зоны, указаны прозвішчы камандзіраў зон і колькасць партызан, змагаўшыхся ў іх, змешчана інфармацыя аб дзейнасці Баранавіцкага партызанскага злучэння:

— у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці дзейнічала Баранавіцкае партызанскае злучэнне, якое ўзначальваў Васіль Яфімавіч Чарнышоў;

— на пачатак ліпеня 1944 года ў склад Баранавіцкага партызанскага злучэння ўваходзілі:

— у Івянецкай зоне — 5500 партызан, камандзір Р. А. Сідорак Брыгады: За Савецкую Беларусію, імя П. К. Панамарэнкі, І. В. Сталіна, М. А. Шчорса, В. П. Чкалава, асобныя атрады імя П. А. Алыбіна, М. І. Кутузава, 106-ы;

— у Лідскай зоне — 4200 партызан, камандзір Я. Д. Гапееў, брыгады 1-ая Баранавіцкая, «Уперад», імя Неўскага, Ф. Э. Дзяржынскага, С. М. Кірава, В. П. Чкалава;

— у Паўднёвай зоне — 2400 партызан, камандзір Ф. А. Баранаў, брыгады 20-ая імя В. С. Грызадубавай, 19-ая імя В. М. Молатава, 18-ая імя М. В. Фрунзе, асобныя атрады імя А. А. Жданава,С. М. Кірава, 620-ы імя В. І. Чапаева, 200-ы;

— у Стаўбцоўскай зоне — 3550 партызан, камандзір У. З. Царук Герой Савецкага Саюза, брыгады 1-ая Беларуская Кавалерыйская, «Камсамолец», 25 год БССР, Першамайская, імя Г. К. Жукава, А. В. Суворава;

— у Слонімскай зоне — 808 партызан, брыгада імя К. К. Ракасоўскага;

— у Шчучынскай зоне — 3200 партызан, камандзір С. П. Шупеня , брыгады імя Ленінскага камсамола, К. Я. Варашылава, Ленінская, «Перамога»;

— самастойныя фарміраванні — 1573 партызаны: брыгада «Няўлоўныя», атрады «Слаўны», «Навартары».

Падпольныя групы горада і раёна — групы спецыяльнага назначэння: Авангард, Буравеснік, Дружба, Знішчальнік, Арлы, Імклівы, Баявыя, Верныя, Зяблікава, Пераможац, Наватары, імя і. М. Банава Героя Савецкага Саюза[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін i iнш. (рэдкал.), М.I. Бернат (укладальнік). «Памяць. Баранавічы. Баранавіцкi раён». — Мн.: «БЕЛТА», 2000. — 736 с. — ISBN 985-6302-28-5