Музей Гісторыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі
Музей Гісторыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі | |
---|---|
![]() Макет паравоза серыі «В». | |
Заснаваны | 1984 |
Месцазнаходжанне | г. Баранавічы, вул. Фралянкова, дом 11 |
Адкрыты | Аўторак-чацвер - 13.00-16.30, Субота - 10.00-16.00 |
Білет | бясплатны |
baranovichi.rw.by/social… | |
![]() |
Музей Гісторыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі — адкрыты 14 снежня 1984 года ў горадзе Баранавічы. У залах музея прадстаўлены гістарычныя дакументы, фотаматэрыялы, макеты тэхнікі, карціны, чыгуначная форма і іншыя экспанаты, якія адлюстроўваюць працу і побыт чыгуначнікаў.
Аддзел «Чыгуначная тэхніка» Музея Гісторыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі быў адкрыты 30 ліпеня 1999 года.
Гісторыя ўзнікнення музея[правіць | правіць зыходнік]
Баранавічы сваім нараджэннем абавязаны чыгунцы, аб чым сведчыць малюнак паравоза на гербе горада. У лістападзе 1871 года па маршруце Смаленск—Брэст адправіўся першы таварна-пасажырскі цягнік. Тады ж з'явілася чыгуначная станцыя з прадпрыемствамі, якія абслугоўвалі ўсю інфраструктуру чыгункі. Станцыя пасля дала жыццё цэламу гораду, ператварыўшы яго з цягам часу ў буйны прамысловы і чыгуначны цэнтр.
30 ліпеня 1999 г. у невялікі хваёвым гаі, у пяці хвілінах хады ад станцыі Баранавічы Палескія, быў створаны першы, і на той момант адзіны ў Беларусі, музей чыгуначнай тэхнікі. Музей быў створаны па ініцыятыве былога начальніка Баранавіцкага аддзялення, а затым начальніка Беларускай чыгункі Віктара Рыгоравіча Рахманько. Вялікую ролю ў ажыццяўленні гэтай ідэі адыграў Ілья Ніканавіч Малюгін, які ўзначальваў Савет ветэранаў Баранавіцкага аддзялення чыгункі. Ён стаў першым навуковым супрацоўнікам музея і кіраўніком ўсіх работ па яго стварэнні.
Экспазіцыя музея[правіць | правіць зыходнік]
На пастаменце ля ўваходу ў музей знаходзіцца макет паравоза серыі «У» у палову натуральнага памеру, што праехаў 28 лістапада 1871 года з першым цягніком праз Баранавічы ў Брэст. З гэтага дня пачалася гісторыя Беларускай чыгункі і горада Баранавічы. Каля макета паравоза маецца схема музея. Жывую цікавасць для экскурсантаў ўсіх катэгорый ўяўляе дзеючы макет Баранавіцкага чыгуначнага вузла, усталяваны ў адным з пасажырскіх вагонаў. У экспазіцыйных залах іншых вагонаў прадстаўлены ўзоры асабістых прылад працы, прыбораў і механізмаў (у т. л. ручныя рельсарэзныя і рельсасвярлільныя станкі), якімі ў мінулым карысталіся чыгуначнікі. Шырока прадстаўлена шляхавая дэмантажная тэхніка, грузавыя дрызіны ДГК, АГМ, шпалападбівачная машына ШПМ-02, розныя прылады сігналізацыі і сувязі (у т. л. дзеючы семафор), комплекс прылад водазабеспячэння з дзеючай водазаборнай гідраўлічнай калонкай для запраўкі паравозаў вадой. Усе экспанаты забяспечаныя шыльдамі з кароткай інфармацыяй. Яны сабраны дзякуючы карпатлівай працы людзей, якія стваралі макеты і рыхтавалі арыгіналы да экспазіцыі. Некаторыя экспанаты шукалі не толькі па ўсёй рэспубліцы, але і далёка за межамі краіны.
Музей валодае велізарнай калекцыяй паравозаў (ЭУ, ЭМ, ЭР, ТЭ, 9Пм, серыі «У» і «Л») і цеплавозаў (ТЭЗ, М62, ТЭП60, ТГК2 і ТГМ1). Тут прадстаўлены пасажырскія і грузавыя вагоны розных пакаленняў, вагонныя цялежкі, макет паста дзяжурнага па пераезду і памяшканне дзяжурнага станцыі, дзейсны семафор, пуцерамонтная тэхніка, комплекс прыладаў для забеспячэння паравозаў вадой (гідракалонка, паравы кацёл, паравая вадзяная помпа).
У 2002 годзе ў аддзеле адкрыта экспазіцыя тэхнікі чыгуначных войскаў. Гэта арыгінальныя ўзоры тэхнікі: пуцеўкладчык ПБ-3М, выправачна-падбівачная машына ВПМ 600, машыны для збудавання мастоў на сваях, зенітна-кулямётныя ўстаноўкі 3ПУ-4, якія размяшчаліся некалі на спецыяльных чыгуначных платформах з браніраванымі адсекамі для размяшчэння кулямётных стужак.
Уваход у музей бясплатны.