Памятны знак у гонар Георгія Мікітавіча Халасцякова
Помнік | |
Памятны знак у гонар Георгія Мікітавіча Халасцякова | |
---|---|
53°07′59″ пн. ш. 26°01′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Баранавічы |
Архітэктар | Б. Тумашчык |
Дата пабудовы | 2002 год |
Памятны знак у гонар Георгія Мікітавіча Халасцякова — памятны знак Герою Савецкага Саюза Георгію Мікітавічу Халасцякову ў Баранавічах.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Халасцякоў Георгій Мікітавіч (1902-1983) – ураджэнец горада Баранавiчы, яго ганаровы грамадзянiн, знакамiты i таленавiты флатаводзец у гады Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны медалямі і ардэнамі Савецкага Саюза і многіх замежных дзяржаў.
У 1984 годзе вуліца Капернiка была перайменавана ў вуліцу Халасцякова з адкрыццём на доме №2 мемарыяльнай дошкі, а ў 2002 годзе да 100-годдзя з дня нараджэння Халасцякова на вуліцы яго імя быў адкрыты памятны знак.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
На прыродным валуне (вышыня 1,2 м) замацавана металічная дошка з сілуміна, зробленая ў выглядзе паруса, з надпісам «Вуліца названа ў гонар Халасцякова Георгія Мікітавіча, віцэ-адмірала, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца і ганаровага грамадзяніна г.Баранавічы». Побач з валуном на ланцугу замацавана котва.[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін i iнш. (рэдкал.), М.I. Бернат (укладальнік). «Памяць. Баранавічы. Баранавіцкi раён». — Мн.: «БЕЛТА», 2000. — 736 с. — ISBN 985-6302-28-5