Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:10, 26 студзеня 2021, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч
Аляксандр Вальфовіч.
Аляксандр Вальфовіч.
Сцяг Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь
з 26 студзеня 2021
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Валерый Вакульчык
Сцяг Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Сцяг
20 студзеня 2020 — 26 студзеня 2021
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Раман Галоўчанка
Папярэднік Алег Белаконеў

Нараджэнне 1967
Адукацыя
Дзейнасць ваенны
Ваенная служба
Прыналежнасць  Беларусь
Званне Генерал-маёр
Камандаваў 120-й гвардзейскай механізаванай брыгадай, Паўночна-заходнім аператыўным камандаваннем, Генштабам
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч (нар. 1967, Казань, РСФСР) — беларускі ваенны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1967 годзе ў Казані, у сям’і вайскоўца. Школу скончыў у Барысаве, дзе служыў яго бацька. Скончыў Маскоўскае вышэйнае агульнавайсковае вучылішча, у 1998 годзе Ваенную акадэмію Беларусі, у 2008 — Ваенную акадэмію Генштаба Расіі.

Служыў у Барысаве ў 72-м гвардзейскім вучэбным цэнтры. У 20052006 служыў у Генштабе ў Мінску.

У 20082010 — камандзір 120-й гвардзейскай механізаванай брыгады, у 20102012 — намеснік камандзіра войскамі Заходняга аператыўнага камандавання, у 20122015 — начальнік штаба, першы намесніка камандзіра войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, у 20152018 — камандзір войскаў Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. У 20182020 — першы намеснік начальніка Генштаба.

20 студзеня 2020 года прызначаны начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[1].

26 студзеня 2021 года прызначаны дзяржсакратаром Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

Спасылкі