Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч
Аляксандр Вальфовіч.jpg
Сцяг Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь
з 26 студзеня 2021
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Валерый Вакульчык
Сцяг Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Сцяг
20 студзеня 2020 — 26 студзеня 2021
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Раман Галоўчанка
Папярэднік Алег Белаконеў
Пераемнік Віктар Гулевіч

Нараджэнне 1967
Адукацыя
Дзейнасць ваенны
Ваенная служба
Прыналежнасць Flag of Belarus.svg Беларусь
Званне
Генерал-лейтэнант
Камандаваў 120-й гвардзейскай механізаванай брыгадай, Паўночна-заходнім аператыўным камандаваннем, Генштабам
Узнагароды
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Медаль «За бездакорную службу» I ступені
Медаль «За бездакорную службу» II ступені
Медаль «За бездакорную службу» III ступені
Юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «70 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
RUS Medal 70 Years of Victory in the Great Patriotic War 1941-1945 ribbon.svg
Юбілейны медаль «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Юбілейны медаль «90 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь»
Юбілейны медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»
Юбілейны медаль «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Юбілейны медаль «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Юбілейны медаль «20 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана»
Юбілейны медаль «У памяць 25-годдзя заканчэння баявых дзеянняў у Афганістане»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч (нар. 1967, Казань, РСФСР) — беларускі ваенны дзеяч. Генерал-лейтэнант (2021).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1967 годзе ў Казані, у сям’і вайскоўца. Школу скончыў у Барысаве, дзе служыў яго бацька. Скончыў Маскоўскае вышэйнае агульнавайсковае вучылішча, у 1998 годзе Ваенную акадэмію Беларусі, у 2008 — Ваенную акадэмію Генштаба Расіі.

Служыў у Барысаве ў 72-м гвардзейскім вучэбным цэнтры. У 2005—2006 служыў у Генштабе ў Мінску.

У 2008—2010 — камандзір 120-й гвардзейскай механізаванай брыгады, у 2010—2012 — намеснік камандзіра войскамі Заходняга аператыўнага камандавання, у 2012—2015 — начальнік штаба, першы намесніка камандзіра войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, у 2015—2018 — камандзір войскаў Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. У 2018—2020 — першы намеснік начальніка Генштаба.

20 студзеня 2020 года прызначаны начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[1].

26 студзеня 2021 года прызначаны дзяржсакратаром Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь[2].

24 лютага 2022 года быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[3]. 25 лютага ўключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС за расійскую агрэсію супраць Украіны[4]. У тым жа годзе ён трапіў у чорныя спісы Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зеландыі, Швейцарыі, Японіі і Украіны[5].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]