Перайсці да зместу

Раман Аляксандравіч Галоўчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Раман Галоўчанка)
Раман Аляксандравіч Галоўчанка
руск.: Роман Александрович Головченко
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
з 4 чэрвеня 2020
Папярэднік Сяргей Мікалаевіч Румас

Нараджэнне 10 жніўня 1973(1973-08-10)[1] (51 год)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Medal "100 years anniversary of the foundation of the Tatar Autonomous Soviet Socialist Republic"
Order of Friendship of Peoples
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рама́н Алякса́ндравіч Гало́ўчанка (нар. 10 жніўня 1973) — беларускі дыпламат і дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Беларусі з чэрвеня 2020 года.

У 1996 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны», у 2003 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю».

У 1997—2002 гадах — галоўны спецыяліст Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. У 2002—2005 гадах — намеснік начальніка аддзела Генеральнай Пракуратуры Рэспублікі Беларусь. У 2005—2006 гадах — галоўны саветнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2006—2009 гадах — галоўны саветнік аддзела супрацоўніцтва ў сферы міжнароднай бяспекі, галоўны саветнік упраўлення міжнароднай бяспекі Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. З ліпеня 2009 па снежань 2009 года — саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. Са снежня 2009 па красавік 2013 года — першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь. З 22 красавіка 2013 да 2018 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. З 2018 па чэрвень 2020 года — старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.

4 чэрвеня 2020 года прызначаны Прэм’ер-міністрам Беларусі.

У чэрвені 2022 года Галоўчанка трапіў у санкцыйны спіс Канады[3].

Валодае англійскай, арабскай, нямецкай і польскай мовамі.

Зноскі

  1. https://www.vpk.gov.by/en/about/senior-office/golovchenko-roman-aleksandrovich.html
  2. https://mobsearch.net/news/1572451451
  3. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations (англ.)(недаступная спасылка). Cabinet of Canada (24 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2022. Праверана 8 жніўня 2022.