Віктар Уладзіміравіч Гулевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Уладзіміравіч Гулевіч
Сцяг5-ы Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Сцяг
з 11 сакавіка 2021
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Аляксандр Вальфовіч

Нараджэнне 14 мая 1969(1969-05-14) (52 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат ваенных навук[d]
Дзейнасць ваенны, палкаводзец
Ваенная служба
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Род войскаў сухапутныя войскі
Званне
Генерал-маёр
Камандаваў Заходнім аператыўным камандаваннем, Генеральным штабам УС РБ
Узнагароды
Ордэн «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Медаль «За бездакорную службу» 1 ступені
Медаль «За бездакорную службу
Медаль «За бездакорную службу» 3 ступені
Юбілейны медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»
Юбілейны медаль «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Юбілейны медаль «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Медаль «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «70 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Юбілейны медаль «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
70 victory rib.png
Юбілейны медаль «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў»
Заслуженный специалист Вооруженных Сил Белоруссии.jpg

Ві́ктар Уладзі́міравіч Гуле́віч (нар. 14 мая 1969, в. Вялікая Падзер, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі военачальнік, генерал-маёр (2020)[1]. Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь (з 11 сакавіка 2021).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў 10 класаў сярэдняй школы, Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя Вярхоўнага Савета РСФСР з адзнакай у 1990 годзе[2].

Вайсковую службу пачаў камандзірам мотастралковага ўзвода ў Групе савецкіх войскаў у Германіі. Потым служыў у Закаўказскай ваеннай акрузе камандзірам роты, камандзірам парашутна-дэсантнай роты, начальнікам штаба — намеснікам камандзіра мабільнага батальёна асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады. Пасля распаду СССР вярнуўся на радзіму, дзе зноў камандаваў узводам і даслужыўся да камандзіра палка 103-й паветрана-дэсантнай дывізіі.

У 2002 годзе з залатым медалём скончыў камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, пасля чаго праходзіў службу на пасадах начальніка разведкі — начальніка разведвальнага аддзялення штаба асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады Сухапутных войск, камандзіра асобнага гвардзейскага мабільнага батальёна асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады, старшага афіцэра аддзела ўпраўлення сіл спецыяльных аперацый Генеральнага штаба Узброеных Сіл, начальніка групы аддзела баявой падрыхтоўкі камандавання сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл, намесніка камандзіра 38-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады, начальніка штаба — першага намесніка камандзіра 38-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады.

14 лютага 2011 года ў званні палкоўніка ўзначаліў 38-ю асобную гвардзейскую мабільную брыгаду[2]. Затым служыў намеснікам камандуючага — начальнікам аддзела баявой падрыхтоўкі камандавання сіл спецыяльных аперацый, намеснікам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый, начальнікам штаба — першым намеснікам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі.

У 2011 годзе скончыў завочную ад’юнктуру пры Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь[3], у 2017 годзе — факультэт Генеральнага штаба ВАРБ. Падрыхтаваў кандыдацкую дысертацыю на тэму, звязаную з выкарыстаннем мабільных злучэнняў[3], якую абараніў у 2018 годзе.

21 лютага 2020 года прызначаны камандуючым войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь[4]. 18 чэрвеня 2020 года атрымаў чарговае званне генерал-маёра[1].

11 сакавіка 2021 года ўказам Прэзідэнта Беларусі прызначаны начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь — першым намеснікам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь[5].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджанны юбілейнымі медалямі і дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку:

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Указ Президента Республики Беларусь 18 июня 2020 г. № 218 «О присвоении воинского звания» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 чэрвеня 2020). Праверана 14 сакавіка 2021.
  2. 2,0 2,1 Лариса Волынчук. Счастливая звезда комбрига (руск.) . Вечерний Брест (23 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2011. Праверана 14 сакавіка 2021.
  3. 3,0 3,1 Александр Макаров. Комбриг (руск.) . Белорусская военная газета «Во славу Родины». Праверана 14 сакавіка 2021.
  4. Указ Президента Республики Беларусь 21 февраля 2020 г. № 68 «О В. В. Гулевиче» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (25 лютага 2020). Праверана 14 сакавіка 2021.
  5. Указ Президента Республики Беларусь 11 марта 2021 г. № 93 «О В. В. Гулевиче» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (12 сакавіка 2021). Праверана 14 сакавіка 2021.
  6. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 5 сакавіка 2019 г. № 98 «Аб узнагароджанні» (бел.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (8 сакавіка 2019). Праверана 14 сакавіка 2021.
  7. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 24 чэрвеня 2012 г. № 292 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» (бел.) . Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь (26 чэрвеня 2012). Праверана 14 сакавіка 2021.
  8. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 16 жніўня 2018 г. № 323 «Аб узнагароджанні» (бел.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (18 жніўня 2018). Праверана 14 сакавіка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Біяграфія на сайце Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (бел.)