Юбілейны медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»
Юбілейны медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Медаль | ||
Каму ўручаецца |
1. Генералы і афіцэры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, чыгуначных войскаў Рэспублікі Беларусь, вайсковай часткі 04152 і іншых вайсковых фарміраванняў, створаных у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; 2. Героі Савецкага Саюза; 3. поўныя кавалеры Ордэна Славы; 4. Ганаровыя салдаты Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь; 5. ваеначальнікі, у тым ліку і тыя, якія пражываюць у краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у падтрыманне высокай баявой гатоўнасці войскаў Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, якія актыўна ўдзельнічаюць у дзейнасці ветэранскіх арганізацый, патрыятычным выхаванні моладзі і ваеннаслужачых; 6. дзяржаўныя служачыя, якія ўнеслі вялікі ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь, патрыятычнае выхаванне моладзі і вайскоўцаў. |
||
Падставы ўзнагароджання | У гонар Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. | ||
Дата заснавання | 13 лютага 1998 | ||
Статус | уручаецца |
Юбіле́йны меда́ль «80 год Узбро́еных Сіл Рэспу́блікі Белару́сь» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 13 лютага 1998 г.
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне[правіць | правіць зыходнік]
Медаль прысуджаецца ў гонар Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца:
- Генералы і афіцэры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, чыгуначных войскаў Рэспублікі Беларусь, вайсковай часткі 04152 і іншых вайсковых фарміраванняў, створаных у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- Героі Савецкага Саюза;
- поўныя кавалеры Ордэна Славы;
- Ганаровыя салдаты Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;
- ваеначальнікі, у тым ліку і тыя, якія пражываюць у краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у падтрыманне высокай баявой гатоўнасці войскаў Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, якія актыўна ўдзельнічаюць у дзейнасці ветэранскіх арганізацый, патрыятычным выхаванні моладзі і ваеннаслужачых;
- дзяржаўныя служачыя, якія ўнеслі вялікі ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь, патрыятычнае выхаванне моладзі і вайскоўцаў.