Аляксандр Пятровіч Чумакоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Пятровіч Чумакоў
Aleksandr Petrovich Chumakov c. 2000.jpg
сцяг
5-ы Міністр абароны Беларусі
сцяг
1 лістапада 1996 — 28 сакавіка 2001
Прэзідэнт: Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Папярэднік: Леанід Сямёнавіч Мальцаў
Пераемнік: Леанід Сямёнавіч Мальцаў
 
Адукацыя:
Дзейнасць: ваенны
Нараджэнне: 26 лістапада 1941(1941-11-26) (77 гадоў)
 
Ваенная служба
Гады службы: 1958-2001
Прыналежнасць: Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Belarus.svg Беларусь
Званне: генерал-палкоўнік
Камандаваў: Генеральным штабам УС РБ, Міністэрствам абароны Беларусі
 
Узнагароды:
Ордэн «За службу Радзіме» I ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені

Алякса́ндр Пятровіч Чумакоў (нар. 26 лістапада 1941, в. Ільінка Дубоўскага раёна Растоўскай вобласці), вайсковы і дзяржаўны дзеяч Беларусі, міністр абароны Рэспублікі Беларусь (19962001).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1958 паступіў у Адэскае вышэйшае агульнавайскавое каманднае вучылішча. Пасля праходзіў службу ў Адэскай ваеннай акруге. З 1967 года пачаў навучанне ў Ваеннай акадэміі імя Фрунзе, праходзіў службу ў Чырвонасцяжнай Закаўказскай ваеннай акруге. У 1978 годзе быў накіраваны ў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сілаў пасля якой быў прызначаны камандзірам 120-ай гвардзейскай мотастралковай дывізіі, затым камандзірам Асобнага армейскага корпуса Чырвонасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, дыслацыраваннага ў Уруччы. У 1986 годзе быў прызначаны камандуючым 20 арміі Групы савецкіх войск у Германіі. З 1988 года — начальнік штаба і першы намеснік камандуючага ЧБВА.

З чэрвеня 1991 года па ліпень 1995 знаходзіўся ў замежных камандзіроўках — быў у Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы і ўдзельнічаў у нармалізацыі Прыднястроўскага канфлікта ў Малдове.

Са снежня 1995 года па кастрычнік 1996 года — начальнік Глаўнага штаба Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь — першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь. З кастрычніка 1996 года па студзень 1997‑га выконваючы абавязкі, а са студзеня 1997 па красавік 2001‑га — міністр абароны Беларусі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]