Перайсці да зместу

Аляксандр Віктаравіч Багдановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Багдановіч
Андрэй і Аляксандр Багдановіч
Андрэй і Аляксандр Багдановіч
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі
Поўнае імя Аляксандр Віктаравіч Багдановіч
Спецыялізацыя веславанне на байдарках і каноэ
Нарадзіўся 29 красавіка 1982(1982-04-29) (42 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 191 см
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Аляксандр Віктаравіч Багдановіч
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 29 красавіка 1982(1982-04-29) (42 гады)
г.п. Ялізава, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць
Узнагароды
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Віктаравіч Багдановіч (29 красавіка 1982, в. Ялізава, Асіповіцкі раён) — беларускі вясляр на каноэ. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія

Пачынаў спартыўную кар’еру ў Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Алімпійскі чэмпіён Алімпіяды 2008 года на каноэ-двойцы на 1000 метраў і 4-й на 500 метраў (з братам Андрэем Багдановічам). На Алімпійскіх гульнях 2004 — 6-е і 10-е месца ў двойцы на 500 і 1000 м адпаведна (з Аляксандрам Курляндчыкам). Пераможца і прызёр Чэмпіянатаў свету і Чэмпіянатаў Еўропы.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі каноэ-двойка дыстанцыя 1000 м[1], дзе разам з Андрэем Багдановічам заваяваў серабро[2].

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры па спецыяльнасці «Спартыўна-педагагічная дзейнасць»; Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».

Пачынаў спартыўную кар’еру ў Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Працаваў спартсменам-інструктарам нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь; трэнерам спартыўнай каманды ўнутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Ганаровы грамадзянін горада Бабруйска і Асіповіцкага раёна.

З 2016 года па 2019 год быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, удастоены ганаровага звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь».

Асабістае жыццё

Жанаты, мае сына.

Зноскі

Спасылкі