Бараўлянскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бараўлянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лясны
Дата ўтварэння 9 жніўня 1979
Насельніцтва (2009)
25 687 (1-е месца)
Бараўлянскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Бараўля́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года пасёлак) Лясны.

Гісторыя

Утвораны 9 жніўня 1979 года ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці з населеных пунктаў Астрашыцка-Гарадоцкага, Зялёналужскага і Калодзішчанскага сельсаветаў. 20 кастрычніка 2011 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак Сонечны[1].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 25687 чалавек[2], з іх 77,9 % — беларусы, 7,6 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,7 % — палякі[3].

Інфраструктура

На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца 9 устаноў адукацыі і 7 медыцынскіх устаноў:

  1. Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі (в. Бараўляны)
  2. Рэспубліканскі шпіталь інвалідаў ВАВ імя П.М. Машэрава (агр. Лясны)
  3. Паліклініка Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы (в. Бараўляны)
  4. Мінскі абласны супрацьсухотны дыспансер (в. Лескаўка)
  5. Мінская абласная клінічная бальніца (агр. Лясны)
  6. Мінская абласная дзіцячая клінічная бальніца (агр. Лясны)
  7. Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава (агр. Лясны)

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца аграсядзіба "Бульбашык", а таксама гасцініца для сабак Floston-Dog.

Транспарт

Па тэрыторыі сельсавета праходзяць рэспубліканскія аўтадарогі:

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Мн., «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі