Перайсці да зместу

Сеніцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сеніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сеніца
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 22 786
Сеніцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Се́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Сеніца.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. 18 студзеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Менска. З 26 мая 1935 года ў складзе Менскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Менскім раёне Менскай вобласці. 8 красавіка 1957 года ў склад сельсавета з Падгайскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Каханаўшчына, Лявонцавічы, Падгай, Скарынічы і пасёлак Скарынічы)[1]. 29 верасня 2006 года ў склад Мачулішчанскага пассавета перададзены вёскі Аляксандрава і Мачулішчы[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 10236 чалавек[3], з іх 88,7 % — беларусы, 7,9 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,7 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 22786 чалавек[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 246 Об изменении границ Сеницкого сельсовета и Мачулищанского поссовета Минского района
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2025. Праверана 31 снежня 2023.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2025. Праверана 31 снежня 2023.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0141-9. С. 193
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0214-8. С. 217