Перайсці да зместу

Барсукоўскі сельсавет (Кармянскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барсукоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Кармянскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Барсукі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 628
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Барсуко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Барсукі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 628 чалавек[1], з іх 93,5 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 2,1 % — цыганы[2].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.