Перайсці да зместу

Ворнаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ворнаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Кармянскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ворнаўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 10 студзеня 2026
Насельніцтва (2019) 604
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Во́рнаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Ворнаўка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Ворнаўскі (Воранаўшчынскі) сельсавет у складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 8 красавіка 1957 года ў склад сельсавета з Кароцькаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Добрыч, Новая Халапаўка, Рудня, Старая Халапаўка і пасёлак Ратнік Халапаўскі)[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна. 19 красавіка 1978 года скасаваны пасёлак Тарфяны[2]. 3 лютага 2012 года скасавана вёска Халапаўка[3]. 10 студзеня 2026 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Кароцькаўскага сельсавета[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 730 чалавек[5], з іх 85,1 % — беларусы, 11,0 % — рускія, 3,0 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 604 чалавекі[7].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: вёскі Ворнаўка, Вострая Карма, Высокая, Добрыч, Енцы, Іванаўка, Каўказ і Рудня.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  3. Решение Кормянского районного Совета депутатов от 3 февраля 2012 г. № 73 Об упразднении сельских населенных пунктов Кормянского района Архівавана 9 ліпеня 2021.
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 23 декабря 2025 года № 170 Об изменении административно-территориального устройства Гомельской области. pravo.by.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.