Акцяброўскі сельсавет
Акцяброўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Кармянскі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Акцяброва |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 1 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 452 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Акцябро́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Акцяброва.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бычанскі (Старабычанскі) сельсавет у складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Быч (Старая Быч). Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна. 30 ліпеня 1964 года вёскі Старая Быч і Новая Быч аб’яднаны ў адну — Акцяброва[1]. 28 снежня 1964 года сельсавет перайменаваны ў Акцяброўскі[2]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна, з 25 сакавіка 1965 года — у складзе Рагачоўскага раёна[3], з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ліцвінавіцкага сельсавета[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Акцяброва, Косель, Косельскі Прудок, Курганне і пасёлак Забалацкае.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 452 чалавекі[5], з іх 99,6 % — беларусы[6].
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 снежня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 4 (1084).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 сакавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 282 Об изменении административно-территориального устройства Кормянского района Гомельской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.