Баравабудскі сельсавет
| Баравабудскі сельсавет | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Уваходзіць у | Кармянскі раён |
| Уключае | 8 населеных пунктаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Баравая Буда |
| Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 1 снежня 2009 |
| Дата скасавання |
16 ліпеня 1954, 10 студзеня 2026 |
| Насельніцтва (2019) | 576 |
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Тэлефонны код | 2337 |
| Код аўтам. нумароў | 3 |
| Афіцыйны сайт | |
Баравабу́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Баравая Буда.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Струкачоўскага сельсавета[1].
1 снежня 2009 года Струкачоўскі сельсавет перайменаваны ў Баравабудскі[2]. 10 студзеня 2026 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Лужкоўскага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 813 чалавек[4], з іх 99,5 % — беларусы, 0,5 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 576 чалавек[6].
На момант скасавання ў 2026 годзе ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: аграгарадок Баравая Буда, вёскі Гарадок, Лесавая Буда, Струкачоў, Шаламея, Шэрахаўская Буда, пасёлкі Коласава і Праўда.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 282 Об изменении административно-территориального устройства Кормянского района Гомельской области Архівавана 31 жніўня 2021.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 23 декабря 2025 года № 170 Об изменении административно-территориального устройства Гомельской области. pravo.by.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.